Парадавала ў 2009:
1. Літаратурная і мастакоўская праца ў Жывым Часопісе;
2. Напісанне тэкстаў “Шкляны малаток” і “Саш”;
3. Студыя, дзе я малюю і пішу карціны;
4. Выхад кніжкі “Play.by” і выхад сямі мільёнаў асобнікаў розных іншых кніжак,
у стварэнні якіх я прымаў удзел;
5. Персанальная выстава жывапісу “Магма”, у галерэі “Падземка”;
6. Літаратурныя вечарыны ў Літве і Беларусі;
7. Заканчэнне працы над кнігамі “Крутагорскія казкі” і “Новае Неба”;
8. Супрацоўніцтва з часопісамі “Партызан”,“Монолог”, “Доберман” і газетай “Звязда”;
9. Кнігі набытыя ў букінісце;
10. Падарожжы ў Вільню. Маскву і Барселону;
11. Жывапіс Вовы ды выставы Ядзі і Алены )))

клуб ТАНЦЫ. «PECHA KUCHA NITES vol. 5» - интеллектуальное караоке.
Расскажу, как мы с Олей делали мультфильм «Ned?».
20 слайдов по 20 секунд текста.
Гороховая, 49. начало 20-00
Также в прогамме, например, Роман Осминкин
[ работы Саши Котова под бит-бокс Саши Белкова ]
Рай, тэмперамент і свабода
Ева кідала Адаму ў твар кавалкі непатрэбнай яму свабоды... І быў вечар, і была раніца, і была свабода.

Засмуціла ў 2009 годзе:
1. Сыход блізкіх і дарагіх мне людзей: Яўгеніі Уладзіміраўны Бяляевай, Аляксея Паршчыкава, Аляксандра Карпейчыка…
2. Ляжанне ў бальніцы з хворымі вачыма;
3. Гвалтоўнае закрыццё галерэі “Падземка” разам з маёй выставаю жывапісу;
4. Правал апавяданняў пра прыватнага дэтэктыва Глеба Стральцова, якія пісаў разам з Уладзімірам Сцяпанам;
5. Кепскія продажы кніжак;
6. Эпідэмія грыпу, пад час якой хварэлі і паміралі мае знаёмыя;
7. Абвал эканомікі ў Літве…

Майстэрня тэатральна-мастацкага інстытута, дзе я працую над эскізамі вітражоў.
man it's a while
Беларускі бульба-нацюрмот
Стоячы ў “Мастацкім салоне", што ў Менску на праспекце Незалежнасці, і разглядаючы палотны дробнакаштоўных мастакоў, я зрабіў маленькае адкрыццё. Большасць з іх, пішучы нацюрморты, блытае садавіну з гароднінай. Замест яблыкаў у іх атрымоўваюцца бульба-яблыкі, а замест грушы вымалёўваецца няўежная бульба-груша. Каб замацаваць сваё назіранне, я прагартаў некалькі альбомаў прасвечаных беларускаму нацюрморту. У іх я знаёйшоў гурбы бульба-яблыкаў і горы бульба-груш, асабліва мяне пацешыў бульба-вінаград.

Адам Глобус "Яня з другой чаркай каньяку" 2009 год. Папера, фламастар, акрыл 24х20 cм.
Паэтычны вечар у музеі Янкі Купалы і жахлівыя казкі
Схадзіў на паэтычны вечар. Чужыя вершы паслухаў, свой прачытаў. Было шмат паэтаў, шмат лірыкі, шмат узнагарод і прызоў, шмат словаў пра пазітыў і святы... А я пятую гадзіну не магу пазбавіцца ад гнятлівага настрою, бо, калі я скончыў выступ, сказаўшы, што з усіх вершаў дасланых на конкурс ананімна я не сумняваўся ў сваім выбары, бо ведаю пра свой выбар, не мог я прамінуць і не адзначыць верш, які напісала бландынка... Толькі прагучала слова "бландынка", як да мяне пад ногі ўпала дзяўчына. У яе здарыўся эпілептычны прыпадак. Кроў пацякла з роту. Паэтка Мартысевіч не разгубілася, дастала аднекуль грабенчык і ўставіла яго паміж акрываўленых зубоў. Паэт Хадановіч заперажываў, і прашаптаў, што прачытаны ім радок "не зваліўся ніхто з табурэткі" выглядае цяпер варажбою. Я занурыўся ў сябе. Ачомаўся толькі тады, калі вядучы Барташ, гучна абвясціў, што я паабяцаў правесці вечар прысвечаны жахалкам - кароткім урбаністычным казкам з дрэнным заканчэннем.

Пераказ верша Веры Рыч:
На якой такой мове усе размаўлялі ў Эдэме?
Мо д'ябал спакушаў Яе
Нямецкім словам?
«Гудыбрас»
На якой такой мове усе размаўлялі ў зялёным Эдэме?
Дзеля Бога, не трэба казаць пра яўрэйскае светлае слова,
Бо мой верш, такім чынам, заглухне і звяне адразу,
І пытанне цяжкое ніколі не знойдзе патрэбных адказаў.
Гудыбрас вельмі мудра паставіў пытанне.
Шмат начэй і шмат дзён я шукала рашэнне,
У задушлівай цемры сумневаў блукала бясконца.
Я шукала матывы і тэмы, падказкі і знакі…
Гудыбрас запытаўя: мо словам жалезным нямецкім
Д'ябал думкі абгортваў свае, нібы чорнай паперай?
Ён смяяўся і лаяўся, енчыў, скуголіў… Ён спяваў, гергатаў,
Покі не перакінуўся ў цела вялізнай брунатнай змяюкі…
Так, нямецкая мова прыдатная для спакушэння,
І не толькі каб звесці у зманы цнатлівую чыстую Еву,
Падарыўшы ёй яблык агніста-чырвоны і сакавіты,
Ад якога вядзецца адлік чалавечым бясконцым пакутам.
Пагадзіся, што мова нямецкая цяжкая для вывучэння.
Яе правілы могуць у вучня старанага выклікаць горыч,
Нават самы дасціпны настаўнік нямецкае мовы
Мусіць шмат намагацца, каб адпрацаваць дробны грошык.
Але д'ябал, бяспрэчна, разумны, разважлівы й прагны
Да навук самых розных і самых сакладаных у свеце.
Ён, нажаль, бессмяротны, і ў часе не абмежаваны,
Мову можа вучыць і вучыць ён бясконца…
Д'ябал здатны засвоіць і вывучыць мову любую,
Праз любую вядомую мову ён чыніць спакусы.
Шмат народаў і нацый пачулі ад д'ябла ласкавае слова.
Але ж немцы – яны абяцалі наш свет ўдасканаліць імгненна!
Фауст – доктар і майстар нямецкі, вынаходнік друкарні...
Спадзяюся, ты ўсё яшчэ помніш пра гэтага майстра, які
Мог прумусіць пякельныя чорныя сілы працаваць на яго.
Нават Фауст і той спакусіўся, а потым абрынуўся ў бездань.
А яшчэ адзін немец, што думаў пра Божую справу ды шукаў
І шукаў, як царкву ўдасканаліць, паправіць, ачысціць…
Нават ён, нават Лютар быў д'яблам ліхім скарыстаны!
Хрысціяне, паверыўшы Лютару, йшлі забіваць хрысціян.
Так, нямецкая мова цяжкая, грувасткая, жорсткая
Нават для д'ябла. Нават ён адпакутаваў, вучачы мову крыжакаў.
Толькі ён спадзяваўся, што мова крыжакаў прыдасца аднойчы,
Бо на ёй, менавіта на ёй будзе надыктаваны "MEIN KAMPF".
( What language did they speak in Eden? )

Завтра, в субботу! 26-го декабря
ЯРМАРКА old-fashioned weekend - ПРЕДНОВОГОДНЯЯ ЭЙФОРИЯ
http://vkontakte.ru/event13681755
М Петроградская / ул. Льва Толстого / д. 9 / 6 этаж

(а также многое другое: фотоаппараты, ангелы...)
У кого есть в.контакт -> [ страничка ]
У кого нету -> [ сайт ]

Апошнім часам, у маім доме даволі часта пачала з'яўляцца
мілая жанчына падобная да шыкоўнай шакаладкі.
Пасля супрацоўніцтва з групай "Ласковый май",
я роўна стаўлюся да ўсіх, хто спявае.
Галоўнае, каб яны мне працаваць не заміналі )))
2009-1979. Міця і пераклады
Некалі Міця Мізгулін перакладаў мае вершы на рускую мову, а я таксама мусіў перакладаць ягоную лірыку. Мусіў, а зрабіў па-беларуску толькі верлібр “Шкадаванне”. Цяпер, каб не шкадаваць пра недаробленае і нязробленае, узяў і зрабіў яшчэ адзін пераклад:
Ці трэба…
На першы пуць прыбудзе поезд, які імчаў-ляцеў здалёку.
На стыках колы грукаталі. Змрок рэзала святло ад фар.
На першы пуць прыбудзе поезд з далёкага Ўладзівастока.
Там, як і тут, таксама восень з лістотай яркай, што пажар.
Цягнік спыняецца павольна… І я падумаў: а ці трэба
сем дзён у паўпустым вагоне, ляцець у змрочны незварот,
каб зноў наноў пабачыць восень, халодны дождж пад шэрым небам,
Лісты, што нібы за галіну, чапляюцца за чорны дрот.
( 1979 )

*
Пад ледзяным даж-
джом закурвае цыга-
рэту Дзед Мароз…
Пад ледзяным даж-
джом закурвае цыга-
рэту Дзед Мароз…
Як і Тык
Яку якава, а Тыку тыкава. Хіба ёсць сумневы? Ёсць! Бо Як лічыць найгалоўнейшым у рэчы якасць, а Тык у рэчы любіць функцыянальнасць. Як яскравы, а тык тэхнічны. Сыдуцца Як з Тыкам і спрачаюцца. Спрэчка, зазвычай, пераходзіць у сварку, а тая, часам, і бойкай заканчваецца. Як якасна б’е Тыку ў нюхаўку, а той наносіць тэхнічны ўдар Яку ў вуха. Сілы ў Яка і Тыка аднолькавыя, таму бойкі заканчваюцца хутка. Гэта першая сутычка Яка з Тыкам была доўгай, а скончылася ўсё адно нічым, бо Тыку тыкава, а Яку якава. Усе ведаюць, што кожнаму сваё. Толькі Як з Тыкам ніяк не прымуць простай ісціны, спрачаюцца, сварацца і б’юцца бясконца.

Адам Глобус "Тамара і холад" 2009 год. Кардон, акрыл 290х190 мм.
В вверху синей реки, в конце строки:
Гудки - и нет там больше ничего…
Зачем? Искать ответы в миражах,
Там страх, ушедших, будущих, теперешних
Побед иль поражений – ВСЕ равно!
Смешно, на Вас смотреть сквозь паранджу,
В бреду лишь пару слов и океан,
В нем плавает зубастый твой обман,
Я наркоман, дышу одной любовью к тишине
Во мне все рвется, выстрел холостой, смешной,
Попал - и нет больше сомнений я погиб…
Душа летит, над миром и тихонечко поет,
Орет!!!!!! Не правильно! Все бред и я в бреду!
24.12.2009 13:09 Автор: Я

2009. Вера Рыч і свабода
Сягоння ўночы памерла ў Лондане выдатная перакладчыца Вера Рыч. Яна шмат зрабіла для мяне асабіста, пераклаўшы на ангельскую мову аповесць "Смерць-мужчына", апавяданні з кнігі "Дамавікамерон" і верш пра свабоду:
Нарэшце маю свабодны вечар.
Усходзіць поўня над небакраем.
У ціхім парку, ля сьветлай рэчкі
З бутэлькай віскі
Адпачываю.
A free evening at last I’m given.
Full moon above the horizon’s climbing.
In quiet park, by the bright river,
With flask of whisky
I’m reclining.
Сумна...